Дзяржаўная ўстанова «Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Пастанова аб заснаванні Круглянскага раённага гісторыка — краязнаўчага музея была прынята 21 лютага 1990 г.. З верасня 1991 г. пачаўся збор экспанатаў, і сваіх першых наведвальнікаў музей прыняў 25 чэрвеня 1994 г. у экспазіцыі «Кругляншчына ў гады ВАВ 1941-1945 гг.». На сённяшні дзень разам з гэтай у музеі дзейнічаюць яшчэ тры экспазіцыі, якія знаёмяць з багатай і цікавай гісторыяй Круглянскага раёна. "Этнаграфія«, адкрытая ў сакавіку 1995 г.» Прырода роднага краю « — у лістападзе 1997 г. і гістарычная экспазіцыя, якая адкрылася ў верасні 1998 г., а яе раздзел» Археалогія" — у кастрычніку 1999 г. Экспазіцыйныя залы займаюць плошчу 175 м2.
КАЛЕКЦЫІ МУЗЕЯ
Фонды музея налічваюць 11 377 адзінак захоўвання, з іх-9031 экспанат асноўнага фонду, у які ўваходзяць наступныя калекцыі: жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нумізматыкі, археалогіі, прадметаў этнаграфіі і побыту, адзення, музычных інструментаў, фотаматэрыялаў і інш.